Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Белстат | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Рэспубліка Беларусь |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 26 жніўня 2008 |
Папярэдняе ведамства | Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220034, Мінск, Партызанскі пр-т, д. 12 |
Старшыня | Іна Мядзведзева |
Сайт | belstat.gov.by |
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне, а таксама каардынацыю дзейнасці іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый у гэтай галіне.
Белстат падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
З 29 снежня 2014 года пасаду старшыні камітэта займае Іна Мядзведзева.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 жніўня 1987 № 1652-1 Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне БССР пераўтворана ў саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па статыстыцы. Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 18 ліпеня 1990 г. Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы перайменаваны ў Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы і аналізе, у 1991 — у Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізе.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1994 года Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізе пераўтвораны ў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Дадзенае пераўтварэнне выклікана неабходнасцю захавання аднаго з асноўных прынцыпаў афіцыйнай статыстыкі, замацаванага ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» — прынцыпу незалежнасці пры ажыццяўленні дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.
За 2017 год Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь склаў звыш 2 000 000 справаздач. На кастрычнік 2018 года Нацстаткам Беларусі налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў[1], з іх 93% складалі жанчыны[2].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Сістэму Белстата складаюць:
- Цэнтральны апарат Белстата:
- Галоўнае ўпраўленне каардынацыі і развіцця статыстычнай сістэмы
- Галоўнае ўпраўленне комплексных інфармацыйна-аналітычных работ
- Галоўнае ўпраўленне нацыянальных рахункаў
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі прадпрыемстваў
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі інвестыцый і будаўніцтва
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі знешняга гандлю
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі цэн
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі фінансаў
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі паслуг і ўнутранага гандлю
- Аддзел статыстыкі транспарту і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій
- Упраўленне дэмаграфічнай статыстыкі
- Упраўленне статыстыкі працы
- Упраўленне статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванняў хатніх гаспадарак
- Упраўленне статыстычных класіфікацый
- Упраўленне статыстычнага рэгістра
- Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва і распаўсюджвання статыстычнай інфармацыі
- Галоўнае ўпраўленне развіцця інфармацыйных сістэм
- Галоўнае ўпраўленне фінансава-эканамічнай працы
- Упраўленне кантролю і справаводства
- Упраўленне бухгалтарскага ўліку і кантролю
- Юрыдычнае упраўленне
- Упраўленне па рабоце з персаналам
- Упраўленні Белстата па абласцях і горадзе Мінску;
- Дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Белстату:
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі задачамі Белстата з’яўляюцца:
- фармаванне навукова абгрунтаванай афіцыйнай статыстычнай метадалогіі, якая адпавядае міжнародным стандартам у галіне статыстыкі;
- ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
- задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з уставам ведамства мае паўнамоцтвы на:
- атрыманне ад устаноў звестак для вядзення падлікаў і стварэння зводаў даных;
- атрыманне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых баз даных дзяржаўных устаноў;
- прыцягненне асоб да падліковых назіранняў;
- бясплатнае атрыманне ад асоб першасных падліковых звестак у запатрабаваным аб’ёме і ў тэрмін;
- бясплатнае атрыманне ад упаўнаважаных на вядзенне падлікаў устаноў зводных звестак аб праведзеных назіраннях;
- спраўджанне першасных звестак шляхам супастаўлення са звесткамі першасных уліковых дакументаў;
- атрыманне тлумачэнняў пры выяўленні скажэнняў справаздач аб падліках;
- выданне загадаў аб выпраўленні выяўленых скажэнняў справаздач;
- ухваленне ведамасных пастаноў;
- прыцягненне для распрацоўкі прыёмаў падліку навукова-даследніцкіх устаноў, навукоўцаў і спецыялістаў;
- тлумачэнне вядзення дзяржаўных падлікаў у сродках масавай інфармацыі;
- супрацу з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі;
- распаўсюд зводных звестак аб падліках за плату;
- стварэнне і вядзенне спіса падлікаў;
- стварэнне, пераўтварэнне, скасаванне і ўхваленне ўставаў падпарадкаваных устаноў[3].
Зноскі
- ↑ Тэлеканал «Беларусь 1» (20 кастрычніка 2018). "Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень статыстыкі". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 24 студзеня 2020.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Тэлеканал «Беларусь 1» (23 жніўня 2018). "Беларусь адзначае Дзень работнікаў статыстыкі". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 24 студзеня 2020.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (17 чэрвеня 2011).(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь Архівавана 25 сакавіка 2019.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 года № 445 «Аб некаторых пытаннях органаў дзяржаўнай статыстыкі» (руск.)
- "Звароты грамадзян". Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. 2020. Праверана 14 студзеня 2020.